Get Mystery Box with random crypto!

Частка VIII: Гульні . Крыптавалюты спрашчаюць доступ да фінанс | Крыпта_Беларусь

Частка VIII: Гульні
.
Крыптавалюты спрашчаюць доступ да фінансавага рынку. У ідэале, любы прафесійны або wannabe інвестар будзе карыстацца блокчейн дадаткамі і актывамі для гэтага. Але людзей, якіх цікавяць інвестыцыі, у свеце адносна няшмат. Амаль што няма, калі параўноўваць з тымі, хто цікавіцца мастацтвам, музыкай, кіно, гульнямі.
.
Менавіта таму на фоне росту блакчэйн геймінга, NFT, play to earn, guild DAOs, увесь DeFi здасца невялікім кручком на графіку. Па меры прыходу мэйнстрым індустрыі забаў, блакчэйн будзе апеляваць не да невялікай купкі аматараў японскіх свечак і лічбаў курcа, а да мільярда людзей з іх зразумелымі чалавечымі запатрабаваннямі.
.
Многія называюць гульні на блакчэйне новай хваляй падобна NFT. Гістарычна гульні былі адным з самых першых ужыванняў для блакчэйн тэхналогіі, але большасць з іх абмяжоўваліся звычайнымі азартнымі гульнямі з рознай ступенню дэцэнтралізаванасці. Гэта мог быць покер, дзе няма пляцоўкі якая забірае значныя камісіі з уводу і вываду; рознага роду латарэі і бінарныя апцыёны; TCGs, з якіх уласна і нарадзіўся канцэпт NFT.
.
Сёння мы знаходзімся на нізкім старце. Dapper Labs (распрацоўнік крыптакоцікаў) сабраў $20M на стварэнне Flow Protocol, першага gaming-арыентаванага пратаколу. Ужо сёння тамака будуюць розныя праекты нікому невядомыя стартапы, накшталт Ubisoft, Warner Music Group або франшызы NBA і UFC.
.
Axie Infinity, гульня малавядомай в'етнамскай студыі падняла ўсяго толькі $1,5М для развіцця свайго праекта пасля хакатона і пераадолела парог у адзін мільён актыўных гульцоў у месяц. Натыўная валюта гульні AXS з'яўляецца асноўнай крыніцай даходу для тысяч людзей. Кампанія FTX (дэрыватыўная крыптабіржа) запусціла праект па спансаванні гульцоў з развіваючыхся краін, каб тыя маглі купіць сваю першую NFT у Axies і зарабляць на "развядзенні" лічбавых звяркоў.
.
Адна з самых зацягваючых гульняў - Dark Forest - гэта стратэгія ў рэальным часе, дзе гульцы асвойваюць бясконцы сусвет. Кожнае дзеянне ў гульні з'яўляецца транзакцыяй у фармаце zero-knowledge proof. Гэта значыць, гульцы ўзаемадзейнічаюць з гульнявым светам напрамую праз адпраўку транзакцый у блакчэйн. Для таго, каб заставацца канкурэнтнымі у гульні, гульцы пішуць свае ўласныя плагіны для таго, каб маніторыць абстаноўку ў гульнявым свеце і алгарытмічна з ім ўзаемадзейнічаць.
.
Рынак гатовы ўзарвацца. Але мір блакчэйн гульняў будзе моцна адрознівацца ад TradGaming. Большасць гульняў будзе мець прамую, а не праз паблішэра, сувязь з рэальнай эканомікай. Паняцце "гульня", "жыццё" і "праца" зліюцца ў адзіны канцэпт. Пагаворым аб гэтым у наступнай частцы.
.
#Web3
.
@cryptobelarusik