🔥 Burn Fat Fast. Discover How! 💪

Крыпта_Беларусь

Logo of telegram channel cryptobelarusik — Крыпта_Беларусь К
Logo of telegram channel cryptobelarusik — Крыпта_Беларусь
Channel address: @cryptobelarusik
Categories: Cryptocurrencies
Language: English
Subscribers: 512
Description from channel

Першы Нацыянальны Крыптаканал.
Наш твітар: https://twitter.com/crypto_belarus
Інста: https://www.instagram.com/crypto_belarus
Змест: https://telegra.ph/O-kanale-08-13-2

Ratings & Reviews

4.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

2

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


The latest Messages 3

2021-11-07 11:11:00 Вітаю,
.
Ужо на наступным тыдні будзе актывіравана абнаўленне Taproot у сетцы біткойна.
.
Taproot - гэта абнаўленне ВТС, у якім з'явіцца некалькі новых функцый.
Taproot інтэгруе схему лічбавага подпісу Шнорр у біткойн, мадэрнізуючы крыптаграфію, якая ляжыць у яго аснове.
Taproot абапіраецца на абнаўленне SegWit, каб палепшыць прыватнасць ВТС і знізіць камісію за транзакцыі.
.
Падрабязней можна азнаёміцца па спасылцы.
.
@cryptobelarusik
364 viewsedited  08:11
Open / Comment
2021-11-06 17:23:32 Крыпта_Беларусь pinned «Учора пэўна ўсе заўважылі “ненавяшчэвы” тэст рэкламы ад тэлеграма ў кожным вялікім канале, на які вы падпісаны. Але магчыма не ўсе адзначылі, што ў каналах, дзе мовай пазначана беларуская, гэтай рэкламы не было. То бок, таргет ідзе менавіта па мове канала.…»
14:23
Open / Comment
2021-11-06 16:16:00 Частка VI: Бяспека
.
З часам кантроль над прыватным ключом становіцца асноўнай задачай асабістай інфармацыйнай бяспекі. Чым больш вашы грошы належаць вам, а не банку; чым больш ваша інфармацыя захоўваецца ў вас, а не ў гугла; чым больш ваша асоба кантралюецца вамі, а не дзяржавай - тым істотней становіцца пытанне захавання гэтага доступу прыватным і недаступным іншым.
.
Мы не можам чакаць экспертнасці ў інфармацыйнай бяспецы ад мільярдаў карыстальнікаў вэб3, таму інструменты абароны будуць балансаваць паміж прастатой выкарыстання, кастадыяльнасцю і рэальнай бяспекай.
.
Мы ўбачым спектр рашэнняў: ад цэнтралізаваных, цалкам кіраваных і гарантаваных Коінбэйс і Бінанс гэтага свету да абсалютна дэцэнтралізаваных, у фармаце CLI пад Kali Linux. Большасць будзе недзе пасярэдзіне. Наўрадці нейкі адзін кашалёк зможа атрымаць манаполію, але сотні кашалькоў будуць працаваць на аснове адзінага стандарту. Такога, як, напрыклад, WalletConnect сёння.
.
Усё большую папулярнасць будуць атрымліваць метады social recovery: калі ключ карыстальніка не захоўваецца ў адным цэнтралізаваным сховішчы, але дзеліцца на некалькі частак. Адной з гэтых частак недастаткова каб атрымаць доступ да кашалька, але дапусцім 5 з 7 хопіць. Часткі гэтага ключа перадаюцца знаёмым, сваякам, кастадыяльным трымальнікам, давераным асобам і гэтак далей. У гэтым выпадку адсутнічае адзіная сід фраза, страціўшы якую вы пазбаўляецеся доступу да тысяч сваіх біткоінаў і эфіраў, але пры гэтым вы не залежаце на 100% ад нейкага сэрвісу, які ў любы момант можа знікнуць з вашымі грашыма.
.
#Web3
.
@cryptobelarusik
378 views13:16
Open / Comment
2021-11-06 12:12:00 Учора пэўна ўсе заўважылі “ненавяшчэвы” тэст рэкламы ад тэлеграма ў кожным вялікім канале, на які вы падпісаны.
Але магчыма не ўсе адзначылі, што ў каналах, дзе мовай пазначана беларуская, гэтай рэкламы не было. То бок, таргет ідзе менавіта па мове канала.
.
Згодна заяве кампаніі, для запуску рэкламнай кампаніі трэба будзе мець мінімум 2 млн $. Відавочна што гэта не тыя грошы, якія зараз хтосці можа патраціць на рэкламу ў беларускамоўным сегменце тэлеграма.
.
Адсюль вывад: жадаеце телеграм без рэкламы - чытайце беларускамоўныя каналы.
237 views09:12
Open / Comment
2021-11-05 13:13:00 Частка V: Рэгуляцыя

Тэма рэгуляцыі крыпты незаслужана моцна бударажыць розумы як пачаткоўцаў, так і мацёрых карыстальнікаў і распрацоўшчыкаў. Але насамрэч гэта пытанне даволі банальнае і можа быць разбітае на дзве асобныя праблемы:
.
1. Стаўленне рэгулятара да крыптавалют, дэфай, НФТ і ўсяго астатняга.
2. Самарэгуляцыя дэцэнтралізаваных сістэм.
.
У першым выпадку вынік рэгуляцыі зыходзіць у асноўным з палітычных уяўленняў той ці іншай юрысдыскцыі аб дэцэнтралізацыі, дэмакратызацыі рынкаў і страце кантролю над некаторымі з іх. Так, публічныя блакчейн сістэмы паступова пазбаўляюць дзяржавы долі кантролю над некаторымі, у першую чаргу фінансавымі, аспектамі жыцця грамадзян. Некаторыя краіны, напрыклад Расея ці Кітай, абяруць поўную забарону ўсяго што звязана з публічнымі блакчэйнамі. Гэта не значыць, што людзі перастануць іх выкарыстоўваць, бо рэалізаваць такую забарону тэхнічна амаль немагчыма, але затое такая палітыка пакіне цэнтралізаваным кантроль аўтарытарных сістэм. Іншыя, напрыклад ЗША, пастараюцца стварыць рэгуляцыю, у якой бізнэсу было б выгадна існаваць і плаціць падаткі (а не плаціць жудасна б каралася) і паступова будуць спрабаваць інтэграваць старую і новую фінансавыя сістэмы.
.
У другім выпадку будуць выбудоўвацца паралельныя інстытуты кіравання ў форме дэцэнтралізаваных сістэм, дзе роля рэгулятара заменена алгарытмам. Гэта будуць permissionless сістэмы, гэта значыць любы, без запыту і разгалошання свайго імя, зможа быць карыстальнікам, кантрыб'ютарам, фундатарам або ўдзельнікам гавернанса такой сістэмы. Крыптаграфія і блакчэйн будзе абараняць нязменнасць гісторыі такой сістэмы, а дызайн механізмаў (фінансавыя стымулы) і рэпутацыя (сацыяльныя стымулы) будуць гарантаваць прадказальнасць і стабільнасць іх развіцця ў будучыні.
.
Абедзве мадэлі будуць жыць. У залежнасці ад вашай юрысдыкцыі вы будзеце больш ці менш абмежаваны дзеяннямі дзяржавы: паўночныя карэйцы не будуць мець тэхнічнага выбару; грамадзяне РФ ці Кітая будуць мець выбар, але пад пагрозай гвалту з боку бюракратыі; грамадзяне ЕС будуць свабодна карыстацца, працаваць і зарабляць у поўнасцю паралельнай псеўданімнай эканоміцы. З часам выгады нецэнзураванасці, праграмуемай бюракратыі, эканомікі без пасярэднікаў (карпарацый са звышпрыбыткамі або дзяржавы з карупцыяй) стануць відавочныя і гэта, магчыма, прывядзе да палітычных змен. Але ўжо сёння кожны з нас можа існаваць у той бюракратычнай сістэме, якая камфортная асабіста яму. А паколькі хуткасць інавацый і эканамічны рост у адкрытых сістэмах адбудзецца хутчэй, то ўсё больш людзей будзе рабіць выбар на карысць Web3.
.
Абавязковы дысклеймер для ўсіх over-палітылізаваных чытачоў: крыпта гэта не пра анархію ці знішчэнне дзяржавы. Гэта пра пошук найболей эфектыўных прылад каардынацыі людзей. Нам не трэба знайсці ідэальны варыянт - трэба толькі зрабіць лепш, чым сённяшнія аўтакратыі і дэмакратыі. Гэтак жа як інтэрнэт не прывёў да абсалютнай дамінацыі дыктатур або дэмакратый, але істотна змяніў тое, як працуюць абедзве мадэлі.
.
#Web3
.
@cryptobelarusik
424 views10:13
Open / Comment
2021-11-04 17:17:50 Крыпта_Беларусь pinned « Галоўная крыптамедыа Украіны перадае прывітанне сябрам з Беларусі! . Калі вы хочаце даведацца больш пра тое, што адбываецца ва ўкраінскай крыпце, а таксама навіны з усяго крыптасвету на ўкраінскай мове, падпісвайцеся на @nachasi_crypto . Гэта найбуйнейшы…»
14:17
Open / Comment
2021-11-04 16:16:00 Частка IV: Multichain
.
Хоць гаворка ідзе ў асноўным пра Эфір і Біткойн, але пад web3 трэба разумець сукупнасць дэцэнтралізаваных сетак. Гэта блакчейны (NEAR, MATIC, DOT, ATOM, TON, SOL і тд), сістэмы для захоўвання дадзеных (IPFS, Filecoin, Sia, Storj, Arweave), вылічальныя сеткі (Akasha, Dfinity, Fluence) і шмат іншых тыпаў інфраструктурных праектаў, якія робяць магчымым наш доўгачаканы выхад крыпты за межы фінансаў. Паміж рознымі сеткамі, сістэмамі і пратаколамі будуць разбіты наступныя функцыі:

• Нецэнзураваныя грошы

• Дэцэнтралізаваныя псеўданімныя акаўнты

• Канфідэцыйныя размеркаванае захоўванне дадзеных

• Размеркаваныя вылічэнні

• Праграмуемае кіраванне арганізацыямі

Для канчатковага карыстальніка набор тэхналогій і блакчэйнаў унутры дадаткаў стане амаль незаўважным, а праца з DEX'амі, DAO або identity пратаколамі паміж блакчейнамі будзе ані не складаней, чым у рамках адной сеткі. Карыстальнік зможа ведаць на якім блакчэйне працуе гэтая канкрэтная гульня, дэфай дадатак або мэсанджар, але пераключэнне паміж імі будзе бясшвоўнае і ў рамках інтэрфейсу ўсё таго ж кашалька. Дзякуючы растушчай канкурэнцыі сетак L1 (блакчэйны: эфір, біткойн, полька) і L2 (lightning, rollups) кошт транзакцый ўпадзе ў 100-1000 разоў у параўнанні з сённяшнімі коштамі, нават нягледзячы на рост колькасці карыстальнікаў.
.
Вельмі хутка мы ўбачым стандарты для смарт-кантрактаў, метадаў аўтарызацыі і кашалькоў. Гэта значыць, што выкарыстоўваючы свой любімы кашалёк вы зможаце запускаць прыкладанні ў любой сетцы. Стварэнне L2 сеткі ці нават публічнага PoS блакчэйна стане такім жа простым, як сёння запуск свайго токена або фермы – для гэтага не патрэбны нават тэхнічныя веды.
.
#Web3
.
@cryptobelarusik
165 views13:16
Open / Comment
2021-11-04 10:10:03 Галоўная крыптамедыа Украіны перадае прывітанне сябрам з Беларусі!
.
Калі вы хочаце даведацца больш пра тое, што адбываецца ва ўкраінскай крыпце, а таксама навіны з усяго крыптасвету на ўкраінскай мове, падпісвайцеся на @nachasi_crypto
.
Гэта найбуйнейшы СМІ пра крыптавалюты і блакчэйн на ўкраінскай мове, які працуе пры падтрымцы Binance.
.
Далучайцеся, каб быць у курсе апошніх крыптанавін - @nachasi_crypto
544 views07:10
Open / Comment
2021-11-03 20:21:19 Крыпта_Беларусь pinned a photo
17:21
Open / Comment
2021-11-03 20:20:02
​​Не прошло и двух дней как соскамился SQUID токен, а по соцсетям уже активно пушится аналог - BABY SQUID. Внешне все очень похоже. Поменялось только название.
.
«Разрабы» не стесняются: An experienced team that has a mission to go to the moon by riding the international Squid Game Hype!
.
При этом похоже далеко не все в курсе предыдущей истории и в твитере у них уже 10К фоловеров плюс 1,5К в телеге.
.
Будзьце уважлівы і асцярожны!
107 viewsedited  17:20
Open / Comment