🔥 Burn Fat Fast. Discover How! 💪

Крыпта_Беларусь

Logo of telegram channel cryptobelarusik — Крыпта_Беларусь К
Logo of telegram channel cryptobelarusik — Крыпта_Беларусь
Channel address: @cryptobelarusik
Categories: Cryptocurrencies
Language: English
Subscribers: 512
Description from channel

Першы Нацыянальны Крыптаканал.
Наш твітар: https://twitter.com/crypto_belarus
Інста: https://www.instagram.com/crypto_belarus
Змест: https://telegra.ph/O-kanale-08-13-2

Ratings & Reviews

4.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

2

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


The latest Messages 4

2021-11-03 12:00:04
Запускаем ракету! Узнайте всё о «Большом Взрыве в Платежах» на платформе Visa, ведь уже сегодня мы обсудим:

Ускорение развития платежных технологий;
Будущее денег, основанное на больших данных и конфиденциальности;
Как может выглядеть будущее платежной индустрии в целом.

Уверены, это будет очень продуктивно и полезно. Добро пожаловать в мир инноваций и платежных технологий! #VisaCashlessForum2021

Перейти на форум
440 views09:00
Open / Comment
2021-11-03 11:27:56 Крыпта_Беларусь pinned «Частка II: DeFi . Вядома, фінансавы рынак гэта не толькі плацяжы. Закрытасць, зарэгуляванасць, непразрыстасць гэтых рынкаў стварыла вялікую магчымасць для дызрапшэну. Супольнасць Ethereum хутчэй за ўсіх змагла знайсці правільныя тэхналагічныя рашэнні і продакт…»
08:27
Open / Comment
2021-11-03 10:10:00 Частка III: DAO

Крыпта пачалася з фінансаў, але гэта далёка не самае важнае, што становіцца магчымым дзякуючы тэхналогіі. Некалькі тыдняў таму на EthCC Віталік Бутэрын у сваёй прамове распавёў што прыйшоў час рухаць далей. "Бачанне Эфірыума заўсёды было не толькі ў фінансавых прыкладах выкарыстання" – заўважыў ён.

У сваім выступленні Віталь абазначыў некалькі прыярытэтных напрамкаў: дэцэнтралізаваны сацыяльныя сеткі, аўтарызацыя, лічбавыя атэстацыі і сертыфікаты, фінансаванне публічных праектаў. І гэта далёка не вычарпальны спіс. Але, што важна, усе гэтыя ініцыятывы пачынаюцца з людзей, а крыпта дала нам новы спосаб арганізацыі суполак, а менавіта – DAO.

Сёння шматлікія DAO выглядаюць гэтак жа наіўна, як і першыя токены на эфіры. Тысячы не да канца разумеючых "інвестараў" трымаюць незразумела навошта і каму патрэбныя гавернанс токены. Але гэта таксама пройдзе. Токены абясцэняцца, кам'юніці разбягуцца, а там дзе сёння адбываецца сапраўдная вайна за ўладу (Curve, Maker) адбудзецца радыкальны рост практык кіравання і прыняцця рашэнняў.

DAO можа быць невялікі стартап або буйная кампанія, і гэта дае ім істотныя выгады ў выглядзе больш уцягнутых кліентаў, а значыць і канкурэнтнай перавагі. Нездарма Maker і ShapeShift абвясцілі на днях, што яны цалкам дэмантуюць юрыдычныя асобы вакол сваіх праектаў і пераходзяць на 100% кіраванне праз ДАО [1], [2].

DAO можа быць нейкая невялікая група людзей: сябры, якія выбіраюць месца для адпачынку; суседзі, якія фінансуюць рамонт пад'езда; творчы калектыў, які размяркоўвае прыбытак. DAO можа быць нават Кангрэс ці інтэрнацыянальная арганізацыя.

З часам, з простых холдэраў карыстальнікі ператворацца ў актыўных удзельнікаў тых ДАО, якія сапраўды вельмі блізкія ім па духу і інтарэсам. Супрацоўнікі ДАО будуць ананімныя і тэрытарыяльна размеркаваныя. Прыняцце рашэнняў і арганізацыя працоўных груп будзе адбывацца на аснове псеўданімнай рэпутацыі, а не фармальных працоўных кніжак і дыпломаў. Стане нормай праца ў некалькіх (3 і больш) арганізацыях адначасова.
.
#Web3
.
@cryptobelarusik
456 views07:10
Open / Comment
2021-11-02 13:13:00 Частка II: DeFi
.
Вядома, фінансавы рынак гэта не толькі плацяжы. Закрытасць, зарэгуляванасць, непразрыстасць гэтых рынкаў стварыла вялікую магчымасць для дызрапшэну. Супольнасць Ethereum хутчэй за ўсіх змагла знайсці правільныя тэхналагічныя рашэнні і продакт-маркет фіт для вырашэння гэтых праблем.
.
Спачатку гэта выглядала як нявінныя тэхналагічныя эксперыменты з серыі "напішу кантракт на салідзіці і выпушчу токен імя сябе, і не важна што ён нікому, акрамя 10 маіх сяброў, не патрэбен". Гэта было наіўна, весела і жудасна цікава. З часам высветлілася, што просты механізм стварэння лічбавых валют або актываў можа стаць інстурментам фінансавання, размеркавання эквіці і галасавання ў камерцыйных і некамерцыйных праектах.
.
Пачалася эра ICO. Ва ўсеагульным чадзе і пагоні за іксамі мала хто звярнуў увагу на фундаментальную інавацыю: адбылася дэмакратызацыя рынку капіталу. Так, нажаль, гэта прывяло да араваў хамякоў якія запіхваюць грошы ў праекты, якія нават не планавалі будаваць рэальны прадукт. Але за першай, другой і трэцяй хваляй бязглуздых інвестараў у бескарысныя ідэі прыйшлі сапраўдныя тытанічныя змены.
.
Нават сёння Curve, Uniswap, Maker, Yearn, USDC падаюцца невялікімі цацкамі. Ну што такое $1 млрд дзённага абароту ў параўнанні з дзесяццю трыльёнамі на класічных рынках? Але не дазвольце сябе падмануць! Трэба глядзець не на абсалютныя фіксаваныя метрыкі, а на дынаміку.
.
Адкрытасць дазваляе будаваць паралельную фінансавую сістэму, якая была б надзейней, сумленней, празрысцей, чым існуючая. Кампазіцыйнасць (combosability) пратаколаў дазваляе ствараць інавацыі ў дзясяткі разоў хутчэй з-за адсутнасці непатрэбнай канкурэнцыі і замкнёнасці экасістэм. Праграмуемасць дазваляе гэтай новай фінансавай рэальнасці быць на крок наперадзе ў параўнанні з рынкамі, якія працуюць на тэхналогіях трыццацігадовай даўнасці і ручным кіраванні.
.
DeFi не канкуруе з банкамі, а стварае новую платформу фінансавай інфраструктуры, у якую банкі будуць вымушаны інтэгравацца. Або застацца за бортам. Стэйблкоіны дэмакратызуюць валютны рынак. Цяпер ужо фіятныя валюты канкуруюць паміж сабой, каб вы выбіралі менавіта іх для захавання кошту. Кітай, а следам за ім і астатнія, ствараюць лічбавыя версіі сваёй нацыянальнай валюты.
.
#Web3
.
@cryptobelarusik
418 views10:13
Open / Comment
2021-11-02 12:19:04 Крыпта_Беларусь pinned «Частка I: Bitcoin . 12 гадоў таму з'явіўся Інстаграм, выйшаў фільм Аватар, а Хэл Фіні ўжо задумваўся аб тым, як знізіць энергаспажыванне майнінгу і палепшыць ананімнасць Біткойна. З часам і рынак таксама ацаніў важнасць ідэі дэцэнтралізаваных лічбавых грошай.…»
09:19
Open / Comment
2021-11-02 11:11:00 ​​​​Пасля імклівага росту, аб якім мы пісалі раней, кошт токенаў Squid абваліўся да 0, сацыяльныя сеткі і сайт праекту недаступныя.
Выглядае, што гульня скончылася і пераможца толькі адін.
.
Момант абвалу дарэчы захаваўся на відэа.
456 viewsedited  08:11
Open / Comment
2021-11-01 12:20:56 Крыпта_Беларусь pinned «Вітаю, . Калі хто не чуў пра канцэпт Web 1.0 на змену якому прыйшоў Web 2.0, які ў сваю чаргу паціху змяняецца на Web 3.0. вось тут можна азнаёміцца. . Важнай часткай канцэпцыі зменаў у рамках Web 3.0 з'яўляецца дэцэнтралізацыя, блакчэйн, крыпта і тд. У серыі…»
09:20
Open / Comment
2021-11-01 12:20:46 Крыпта_Беларусь pinned «Некалькі цікавых фактаў пра ВТС з нагоды 13 гадоў з выхаду whitepaper: . - Bitcoin.org быў зарэгістраваны на месяц раней за першую згадку Біткойна. - Выхад whitepaper выклікаў неадназначную рэакцыю. - Хэл Фіні быў першым прыхільнікам Біткойна. - Сатошы напісаў…»
09:20
Open / Comment
2021-11-01 12:12:00 Частка I: Bitcoin

12 гадоў таму з'явіўся Інстаграм, выйшаў фільм Аватар, а Хэл Фіні ўжо задумваўся аб тым, як знізіць энергаспажыванне майнінгу і палепшыць ананімнасць Біткойна. З часам і рынак таксама ацаніў важнасць ідэі дэцэнтралізаваных лічбавых грошай. Кошт узляцеў у сотні разоў, дасягнуў $1, потым $100, потым тысячы, ну а далей вы ведаеце самі.

Біткойн вырашыў фундаментальную задачу па стварэнні дэцэнтралізаванага алгарытму, які б паспяхова замяняў функцыі цэнтралізаваных інстытутаў, але пры гэтым быў бы нецэнзураваным, неманіпуляваным і адкрытым у роўнай ступені для ўсіх. Першай спробай выкарыстання такой сістэмы была абрана грашовая сістэма. І гэта не выпадкова.

Свет фінансаў заўсёды быў несіметрычны. Фінансавыя рэгулятары вырашалі калі і якім чынам праводзіць манетарную палітыку. Буйныя банкі ўсталёўвалі правілы працы рынкаў, біржаў, доступу да фінансавых прадуктаў. Усё гэта грунтуецца на тэхналогіях пераважна 70х і 80х гадоў, арыентаваных на працу з папяровымі чэкамі T+3 сэтлментамі.

Спачатку з'явіліся крытыкі. Буйнейшыя банкі, рэгулятары і папулярныя спекулянты шматразова, ужо традыцыйна, прадказвалі хуткую смерць Біткойна. Але гады ішлі, сетка працягвала працаваць, суполка расла, стваралася ўсё больш прадуктаў і OS софту, што ў сваю чаргу толькі паскарала адопшен. З часам многія публічныя кампаніі сталі трымаць у сябе на рахунку BTC, а найбуйнейшыя банкі ўсвядомілі, што ім неабходна ствараць прадукты і мець тэхналагічныя кампетэнцыі, каб не аказацца на абочыне. JPMorgan, які так актыўна крытыкаваў саму ідэю публічных блакчэйнаў, сёння запусціў крыпта прадукты для ўсіх сваіх існуючых кліентаў.
.
#Web3
.
@cryptobelarusik
303 views09:12
Open / Comment
2021-11-01 11:11:00 Вітаю,
.
Калі хто не чуў пра канцэпт Web 1.0 на змену якому прыйшоў Web 2.0, які ў сваю чаргу паціху змяняецца на Web 3.0. вось тут можна азнаёміцца.
.
Важнай часткай канцэпцыі зменаў у рамках Web 3.0 з'яўляецца дэцэнтралізацыя, блакчэйн, крыпта і тд.
У серыі пастоў пад тэгам #Web3 коратка пагаворым аб прычынах і гісторыі ўзнікнення новага інтэрнэту, бягучых падзеях і бачанні будучыні, якое мы можам стварыць сваімі рукамі. Таксама абмяркуем асноўныя рызыкі, перашкоды і складанасці на шляху стварэння дэцэнтралізаванага вэба.
На напісання гэтай серыі пастоў нас натхнілі матэрыялы з канала @cryptoEssay. Дзякуем аўтару і рэкамендуем падпісацца.
.
@cryptobelarusik
452 views08:11
Open / Comment